На Суллу пачынае хадзіць маршрутка

    А ў нас выдатныя навіны! 
    Вельмі часта нам задаюць адно і тое ж пытанне: «А як да вас даехаць без машыны?». Адказ быў доўгі, маршрут складаны, а вандроўка ў «Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула» без асабістага аўтамабіля мог ператварыцца ў сапраўдную прыгоду. 
    АЛЕ ЗАРАЗ З ГЭТЫМ СКОНЧАНА! 
    З 5 красавіка 2019 года з Мінска на Сулу пачынае хадзіць маршрутка, якая з ветрыкам і ўсяго за 4 рублі дамчыць Вас да нас на госці! Кожны дзень, пачынаючы з 7 раніцы, ад станцыі метро Пушкінская (прыпынак «Магазін Багатыр») маршрутка адпраўляецца з горада. Потым маршруткі варта чакаць у 8:00, 10:40, 11:40, 13:50, 17:00, 18:00, 21:00 на тым жа самым месцы. А апошняя маршрутка ў зваротным кірунку, з «Парка-гісторыі Сула» на Мінск, будзе адпраўляцца аж у 19:50!
    А гэта значыць, што Вас чакае цэлы дзень у неверагодным па сваёй прыгажосці месцы, дзе кожны камень дыхае жывой гісторыяй!

    Для бранірвання месцаў у маршрутцы звяртайцеся па тэлефонах: +375(29)6160430; +375(33)6160430.

    Этот сайт использует cookies
    Понятно